Акции

Поэтычна-музычная акцыя "Медыюм" Андрэя Хадановiча

31.01.08  |  обновлено 07.02.08   | расписание

У ходзе акцыi адбудзецца прэзэнтацыя кнігі вершаў "Бэрлібры"

і аўдыёкнігі "Абменьнік".

У сэрыі "Дыскарня "Наша Ніва" выйшаў першы дыск меладэкламацый пад назвай "Абменнік". Дакладней, сама дыскарня распачалася менавіта гэтым дыскам. Вершы эўрапейскіх паэтаў ва ўласным перакладзе на беларускую чытае Андрэй Хадановіч.  Гучаць у "Абменніку" вершы і самаго перакладчыка. Дарэчы, менавіта першы ў нізцы  кампазіцый верш Андрэя Хадановіча і даў назву дыску, падкрсэліўшы тым самым  інтэрнацыянальны склад паэтаў.  Канцэпцыі "Абменніку " як сродку  беларуска-эўрапейскага культурнага сімбіёзу падпарадкавана і арыгінальнае афармленне.

Дарэчы, ідэя праекта , як і яго ўвасабленне ў жыццё належыць паэту Дзьмітрыю Дзьмітрыеву. Ён жа і рэжысер. Па словах заснавальніка праекту, меладэкламацыя - гэта не проста вершы, выкананыя пад музыку. Гэта асаблівы жанр мастацва,  дзе музыка не толькі суправаджае, але  і падтрымлівае ідэю верша, дзе музыка з'яўляецца раўнапраўным удзельнікам   мініспэктакля. Разам з аўтарам вы трапіце на сапраўдны блышыны рынак, у начы пракрадзеціся ў гарэм ці будуар часоў рэнесансу, альбо пад размову гастарбатэраў у цягніку ўзгадаеце пра леташні адпачынак ў Пэнсыльваніі, дзе, магчыма, вы ніколі й не былі.

Цягам 45 хвілін у праграме прагучаць вершы Андрэя Хадановіча, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскага, Альвідаса Шляпікаса, Джона Дона, Юрыя Андруховіча, Марыса Карэма - усяго 35 твораў.

"Абменнікам" распачынаецца серыя  дыскаў з меладыкламацыямі беларускіх паэтаў. Ужо неўзабаве выйдзе ў свет другі дыск меладыкламацый "Phantom Of The Literature" з творамі Джэці (Веры Бурлак) у аўтарскім выкананьні. У бліжэйшых планах - выпусціць яшчэ дзьве праграмы з вершамі Віктара Жыбуля і Вальжыны Морт.

У праграме прымуць удзел гурты "Indiga", "Band_A", "Рацыянальная дыета", Сяргей Пукст, паэты Джэцi (Вера Бурлак), Дмитрий Дмитриев, Максим Жбанков, Виктор Жибуль, Марийка Мартысевич, Серж Медведев.

Даведкi па тэл.: +375 29 649-08-88.

Уваход: вольны.

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции.

Опросы