Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту працягвае традыцыі нашых продкаў і запрашае ўсіх 14 лютага апынуцца ў атмасферы беларускай Масленіцы.
Сімволіка свята цесна звязана з ідэяй вясновага адраджэння, культамі ўрадлівасці, продкаў, сям’і, шлюбу, якія ўвасабляюцца ў адпаведных абрадавых дзеяннях, кірмашовых гуляннях, пераапрананнях, масавых катаннях з горак, выступленнях Батлейкі і г.д.
Асаблівасцямі святкавання Масленіцы на Беларусі з’яўляюцца: ўшанаванне маладажонаў, для якіх спявалі магічна-абрадавыя песні з пажаданнем хутчэйшага нараджэння здаровага дзіцяці; наведванне сваякоў, бабак-павітух; час сустрэч і пачастункаў гасцей; жартоўны звычай "Калодка", якую замужнія жанчыны прывязвалі ў знак пакарання нежанатым хлопцам; звычаі "Падушкі трэсці", "Паспела"; адорванне незамужніх дзяўчат "калыскамі" з бульбы; масленічны абыход хат; і шмат іншага. І ўбачыць усё гэта вы зможаце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту падчас наведвання музея ў гэты дзень.
Традыцыйна ў апошні дзень Масленіцы ладзіцца вялікае вогнішча, якое збірае ўсіх жыхароў вёскі. Прадстаўнікі кожнай сям'і павінны былі прынесці да рытуальнага кастра якія-небудзь старыя рэчы, каб знішчыць усе гаротнасці. Бясспрэчна, агні, вакол якіх вадзіліся ў адзначаны дзень карагоды, мелі магічна-ачышчальны характар. Наш музей працягвае гэтую традыцыю і заклікае ўсіх гасцей свята да саўдзелу.
Таксама ў гэты дзень у музее адбудзецца старажытны абрад знішчэння масленічнай лялькі, якую ў свой час ўвасабляла славянская язычніцкая багіня Марэна. Гэтае рытуальнае дзеянне вядома шматлікім народам Еўропы і сімвалізавала адраджэнне пладаносных сіл зямлі, перамогу жыцця над смерцю, выгнанне хваробаў, голаду, нечысці, забеспячэнне бяспекі, дабрабыту ўсёй грамадзе.
Сёння ў святочнай культуры сусвету вельмі распаўсюджаны фэсты вогненных скульптур. У гэтым годзе наш музей злучае традыцыі і сучаснасць, трансфармуючы масленічнае пудзіла ў вогненную скульптуру Марэну!
Кожны, хто прыйдзе на свята з падрыхтаванай дома масленічнай лялькай, прыме ўдзел у конкурсе "Масленічная лялька – 2010". Пераможца конкурса атрымае прыз.
Толькі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы маеце магчымасць апынуцца ў атмасферу беларускай Масленіцы, а таксама павадзіць карагоды вакол сучаснага масленічнага пудзіла – вогненнай скульптуры Марэны. У выніку, моцная энергетыка агня зноў аб’яднае людзей, як гэта і было раней, калі існаваў культ Сонца!
ПРАГРАМА СВЯТА:
Дзіцячая пляцоўка:
Кірмашовая плошча :
11.00-15.00 – кірмашовыязабавы, гульні, атракцыёны
Госці свята: Рыцарскі стан
На працягу свята ў "Карчме" можна будзе пакаштаваць гарачых духмяных бліноў, а таксама набыць сувеніры ад Саюза майстроў Беларусі!
УВАГА! Калі Вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, прыносьце старыя рэчы, каб спаліць іх на вогнішчы.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб цёплым і зручным адзенні і абутку. Свята адбудзецца пры любым надвор’і!
Пачатак– 11.00 (да 16.00).
Кошт уваходнага білета – Br9500, дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Адрас: 223031 Мінскі р-н, п/а Азярцо
Тэл. для даведак:
(+375 17) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі)
(+375 17) 507-69-37 (тэрыторыя музея);
(+375 29) 662-68-09 (velcom).