На выставу эстампа запрашае Палац мастацтва.
Эстамп – мастацкая друкаваная графіка (афорт, літаграфія, гравюра). Першапачаткова эстамп развіваўся як ілюстратыўны матэрыял для афармлення кніг. Але вельмі хутка мастакі сталі выкарыстоўваць эстамп як самастойны від выяўленчага мастацтва.
Выстава прадстаўляе сучасныя тэндэнцыі ў развіцці беларускага эстампа.
Трэба дадаць, што выстава эстампа не праводзілася ўжо больш за 10 гадоў. Тым больш будзе цікава ўбачыць новыя работы прызнаных мастакоў і тых, хто толькі пачынае свой творчы шлях.
Аснову экспазіцыі складаюць работы, створаныя на базе Эксперыментальнай творчай майстэрні эстампа Беларускага саюза мастакоў майстрам-друкаром Дзмітрыем Малатковым. З яго лёгкай рукі свет убачылі работы выдатных мастакоў, стаўшых класікамі беларускай графікі, такіх як: А. Тычына, Л. Ран, Е. Паслядовіч, Е. Лось, А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, Л. Асецкі, В. Шаранговіч, М. Басалыга, У. Басалыга і іншых.
Сучасная беларуская друкаваная графіка развіваецца ў кантэксце сусветных выстаў і конкурсаў. Многія работы былі адзначаны прызамі і ўзнагародамі.
Магчыма, гэтая выстава паслужыць імпульсам для павышэння цікавасці да жанру эстампа і натхніць маладых мастакоў.