Спектакли

Маскарад

М. Лермантаў

"Под маской все чины равны,
У маски ни души, ни званья нет, – есть тело.
И если маскою черты утаены,
То маску с чувств снимают смело".

На сённяшні дзень вядома каля пяці розных рэдакцый драмы М. Лермантава "Маскарад". Гэты загадкавы і напраўду бессмяротны матэрыял дае глебу для самых розных рэжысёрскіх трактовак. Па-свойму ўбачыла п’есу і малады рэжысёр Вераніка Андрэйцава.

Ці можа гэты класічны, напісаны больш за паўтара стагоддзя таму твор гучаць сучасна і востра? Рэжысёр адказвае, што можа. У пастаноўцы ТЮГа Арбенін становіцца нашым сучаснікам, паспяховым бізнесменам. Ігорныя дамы ператвараюцца ў казіно, свецкія балы і маскарады – у клубныя тусоўкі, і толькі чалавек не мяняе сваёй сутнасці:

"Ты! бесхарактерный, безнравственный, безбожный,
Самолюбивый, злой, но слабый человек;
В тебе одном весь отразился век,
Век нынешний, блестящий, но ничтожный".

Наша пастаноўка сцвярджае, што ў любы час і пры любых умовах чалавек сам будуе свой лёс, абірае свой шлях – ісці ўслед за масай ці шукаць свайго ўласнага шчасця – і не павінен пазбаўляць іншых іх магчымасці выбару.

У ролях:

Арбенін – Iгар Сiдорчык
Ніна, жонка Арбеніна – Марына Клiмовiч
Князь Звездзіч - Аляксандр Лешчанок
Баранеса Штраль – Наталля Якаулева
Шпрых – Андрэй Каламiец
Казарын – Андрэй Кiзiно
Невядомы, ён жа Банкамёт, Слуга, Чыноўнік, Гаспадар – Велерый Новiк
Імпрэзай кіруе асістэнт рэжысёра Аксана Ціхановіч
Рэжысёр-пастаноўшчык - Вераніка Андрэйцава
Мастак-пастаноўшчык - Юлія Астаповіч
Музычнае аздабленне - Вераніка Андрэйцава, Аляксандр Яцкевіч
Аўтар рамансу – Рыгор Уласюк

Спектакль на рускай мове, працягласць - 100 хвілін, ад 14 гадоў.

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции.

Ваше мнение:

настройки
Содержание приватное и не предназначено к показу.
Условия публикации комментариев. Cообщение будет размещено после просмотра модератором
Графические задачи

Опросы