Выставки

Экспануецца ўпершыню

12.03.10  |  обновлено 30.04.10  комментарии | расписание

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на  выставу "Экспануецца ўпершыню. З паступленняў 2009 года ў збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь".

Выстава "Экспануецца ўпершыню" – другая з выставачнай серыі доўгатэрміновага пректу, рэалізацыя якога пачалася ў мінулым годзе. Яна знаёміць культурную грамадскасць з новымі паступленнямі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе музей, як ніколі раней, павялічыў свой збор – у фонд паступіла больш за 15 тысяч прадметаў. Найбольш узбагаціліся калекцыі дакументаў і фарфора, фотаздымкаў, нумізматыкі. У экспазіцыі прадстаўлена самае значнае з паступленняў мінулага году: ад унікальных старадрукаў XVII ст. з рассеянай бібліятэкі бернардынскага кляштара ў Будславе да спартыўнай формы ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі на ХХІХ летніх Алімпійскіх гульнях 2008 годзе ў Пекіне; ад выдатных акварэляў мастака Міхаіла Горшмана, выкананых у Беларусі ў 1958 годзе, да лічбавых копій партрэтаў магнатаў XVIIІ стагоддзя. Паштоўкі ваеннага часу з асабістага сямейнага архіву, адабраныя для экспанавання, кранаюць шчырасцю і цеплынёй, дакументы Імператарскай пецярбургскай канцылярыі ўражваюць дасканалай каліграфіяй пісьма.

Упершыню за ўсю гісторыю існавання музея ў яго збор прыняты сучасныя прадметы культавага прызначэння: літургічне адзенне і асабістыя рэчы главаў беларускай праваслаўнай царквы і беларускага каталіцкага касцёла – Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. На выставе будуць прадстаўлены прадметы з архіву знакамітага тэлежурналіста Аляксандра Чуланава, імя якога было паролем для ўсіх аматараў турыстычнага руху ў былым Савецкім Саюзе. Новыя набыткі ў калекцыі фарфора – гэта лепшыя ўзоры прадукцыі шырокага попыту і аўтарскія работы майстроў Мінскага фарфоравага завода.

Гэтай выставай музей не толькі інфармуе наведвальнікаў аб новых набытках, але выказвае падзяку тым людзям і тым арганізацыям, якія зрабілі дар музею.

  • Выставу можна наведаць да 2 мая 2010 года.
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции.

Ваше мнение:

настройки
Содержание приватное и не предназначено к показу.
Условия публикации комментариев. Cообщение будет размещено после просмотра модератором
Графические задачи

Опросы