Мiжнародны фестываль "Мінская Вясна-2010" праходзiць у беларусскай сталiцы. Сёлета ён прысвечан да 200-годдзя з дня нараджэння вялікіх рамантыкаў XIX ст. Фрыдэрыка Шапэна і Роберта Шумана.
ПРАГРАМА:
ВЯЛIКАЯ ЗАЛА
7 сакавіка
Дзяржаўны акадэмічны СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр АНІСІМАЎ). У канцэрце прагучыць фартэпіянны канцэрт №1 мі мінор Ф.Шапэна ў выкананні Юліяны АЎДЗЕЕВАЙ (Расія).
20 сакавіка
"AMERICAN PIANO TRIO" ў складзе Ганна ВАЙМАН (скрыпка), Петэр ОПІ (віяланчэль), Роберт ПАЛМЭР (фартэпіяна) прапануюць адну са сваіх шматлікіх праграм, дзе звычайна любяць спалучыць і па-майстэрску падкрэсліць характэрныя рысы еўрапейскай і амерыканскай музыкі. Кожны канцэрт апошняга музычнага сезона трыо змяшчае ў праграме твор Дж.Хігдана, які складаецца з 2-х “каляровых” частак. П’еса выклікае такую цікавасць у слухачоў, што пасля яе выканання артысты вымушаны вяртацца на сцэну па просьбе публікі да сямі разоў. Якое ўражанне твор зробіць на беларускую публіку? У праграме канцэрта музыка Л. ван Бетховена, Р.Шумана, Д.А.Уайта, Дж.Хігдана.
24 сакавіка
Праект Інстытута Польскага "2010: A CHOPIN ODYSSEY" прапануе джазавыя інтэрпрэтацыі твораў Шапэна КАМЕРНЫМ АРКЕСТРАМ "AUKSO" з Польшчы. Галоўная ідэя апошняга праекту калектыва – стварэнне новых сучасных твораў на аснове матываў, мелодый, тэмаў, ідэй Шапэна, здабытых музыкантамі ў арыгінальных партытурах кампазітара. Гармонія, рытм, форма набылі сучаснае гучанне, а звяртанне да класічных узораў ператварылася ў нечаканы наватарскі спосаб існавання, займела новае сучаснае вымярэнне… Мастацкі кіраўнік калектыву – Марэк МОСЬ, саліст – Матэуш Калакоўскі фартэпіяна, Пётр СЦЕЧАК – скрыпка, духавыя інструменты, кампазіцыя, аркестроўка, Матэй Гарбоўскі – кантрабас, Кшыштаф Градзюк – ударныя.
30 сакавіка
Таленавіты малады музыкант з вялікай перспектыўнай будучыняй, лаўрэат Міжнародных конкурсаў Дзяніс КАЖУХІН, выхаванец школы Д.Башкірава, прысвячае адзін музычны вечар гораду Мінску з тым, каб на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі выканаць разам з Дзяржаўным Камерным аркестрам Беларусі фартэпіянны Канцэрт Шапэна фа-мінор і прэм’еру твора беларускага кампазітара Ларысы СІМАКОВІЧ "Сярод зімы абрыс Шапэна" для струннага аркестра, фартэпіяна і клавесіна. За дырыжорскім пультам – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыва заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў. У канцэрце прагучыць таксама твор для камернага аркестра "Успамін пра Фларэнцыю" П.Чайкоўскага.
6 красавіка
Творы Роберта і Клары Шуман – такую праграму прапануе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Ігар АЛОЎНІКАЎ. У канцэрце прагучаць Сімфанічныя эцюды, Крэйслерыяна, Экспромты на тэму Клары Вік, Тэма і дзесяць варыяцый Роберта Шумана і Варыяцыі фа-дыез мінор на тэму Роберта Шумана Клары ШУМАН.
16 красавіка
Варшаўскі сімфанічны аркестр – легендарны калектыў, які ў незалежнасці ад замоўленай праграмы прыцягвае ўвагу публікі нязменным высокім прафесіяналізмам. Варта толькі ўзгадаць, што гісторыю аркестра стваралі такія геніяльныя кампазітары і музыканты, як Эдвард Грыг, Р.Леанкавала, А.Анегер, С.Пракоф’еў, М.Равэль, С.Рахманінаў, І Стравінскі, Р Штраус. З аркестрам выступалі К.Арау, Л.Аўэр, Э. заі, П.Казальс, П.Сарасатэ, Я.Хейфец, Ф.Шаляпін. На канцэрце прагучаць творы Шапэна і Шумана.
18 красавіка
На Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі будзе панаваць музыка Шапэна і Шумана. Выканаўцы – Дзяржаўны акадэмічны СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр АНІСІМАЎ). За дырыжорскім пультам – Жан-Філіп НАВАР. Саліст – Юг ЛЕКЛЕР фартэпіяна (Францыя). Прагучаць Канцэрт №2 фа мінор для фартэпіяна з аркестрам Ф.Шапэна і Сімфонія №2 До мажор Р.Шумана.
21 красавіка
Канцэрт фартэпіяннай музыкі абяцае сапраўднае эстэтычнае наталенне. За раялем – Барыс Блох – постаць у сучасным фартэпіянным мастацтве бузумоўнай і бясспрэчнай значнасці. Спадкаемец найлепшых традыцый рускай піяністычнай школы (вучань Д.Башкірава), у 23 гады эмігрыраваў на Захад, дзе бліскуча зрабіў піяністычную і дырыжорскую кар’еру. Культура гукаўтварэння, абсалютнае разуменне стылю, далікатнейшае піянісіма, яскравасць і высокароднасць – неадменныя расы выканальніцкай характарыстыкі будуць дамінаваць у праграме піяніста, складзенай з твораў Й.Гайдна Р.Шумана Ф.Шапэна.
22 красавіка
Лаўрэата міжнародных конкурсаў Кірыла РОДЗІНА памятаюць як уладальніка Залатога медалю на VIII Міжнародным конкурсе імя П.Чайкоўскага ў 1986г. Гэта магнетычная асоба прыцягвае да сябе ўвагу і сваім майстэрствам, і спосабам ігры на віяланчэлі, і ледзь не здольнасцю "ўзлятаць" над сваім інструментам. Праграма з твораў Шапэна і Шумана будзе выканана ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі разам з заслужаным дзеячам мастацтваў Расіі Міхаілам АЛЯКСАНДРАВЫМ – фартэпіяна (Масква).
24 красавіка
Трыо "Kaskados" з Літвы. Сёння трыо лічыцца самым актыўным калектывам краіны ў жанры камернай музыкі. Музыканты шмат граюць на радзіме, удзельнічаюць у шматлікіх літоўскіх фестывалях, гастралююць у Польшчы, Расіі, Германіі, Швецыі, Японіі. Калектыў у свой час узяў галоўны прыз на Міжнародным фестывалі імя І. Брамса ў Аўстрыі. Нядаўна музыканты сыгралі цыкл канцэртаў, складзеных з трыо Бетховена і Брамса. Апошняе дасягненне трыо, падзея для "kaskados", пазначаная 2009 годам -– запіс на дыск твораў сямі сучасных літоўскіх кампазітараў. Трыо складаюць Альбіна ШЭКШНЮТЭ (фартэпіяна), Руснэ МАТАЙТЫТЭ (скрыпка), Эдмундас КУЛІКАЎСКАС (віяланчэль). У канцэрце прагучаць Фартэпіяннае трыо №2 Фа мажор, ор.80 (1847) Р.Шумана, "Stasys" – восем мініяцюр для фартэпіяннага трыо Б.Кутавічуса, “Song and dance” для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (2008) А.Шэндэроваса і Фартэпіяннае трыо №2 до мінор Ф.Мендэльсона.
27 красавіка
На сцэне Белдзяржфілармоніі – народная артыстка Расіі, прафесар Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.Чайкоўскага Ірына БАЧКОВА, выкладчыцкая дзейнасць якой у Маскоўскай кансерваторыі налічвае ўжо 35 гадоў. Скрыпачка ганарыцца не столькі тым, у якіх краінах выступала з канцэртамі, колькі тым, што наведала ўсе музеі свету. Творы Р.Шумана і В.А.Моцарта, пазначаныя праграмай, прагучаць у суправаджэнні дацэнта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.Чайкоўскага,заслужанага дзеяча мастацтваў Карэліі Рувіма АСТРОЎСКАГА (Масква).
29 красавіка
За дырыжорскім пультам Дзяржаўнага акадэмічнага СІМФАНІЧНАГА АРКЕСТРА Рэспублікі Беларусь – народны артыст СССР Йозас ДОМАРКАС. Літва справядліва ганарыцца сваім дырыжорам – больш за сто прэм’ерных твораў літоўскіх кампазітараў выканана аркестрам за час кіраўніцтва Йозасам ДОМАРКАСАМ. У канцэрце прагучыць Канцэрт До мажор для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна Л.ван Бетховена і Сімфонія № 1 Сі-бемоль мажор, ор.38 (“Вясновая”) Р. Шумана. Салісты – народная артыстка Расіі Ірына БАЧКОВА скрыпка (Масква), лаўрэат міжнародных конкурсаў Марк ДРАБІНСКІ віяланчэль (Францыя), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый ГІЛЬДЗЮК фартэпіяна (Беларусь).
МАЛАЯ ЗАЛА ІМЯ Р.ШЫРМЫ
Шапэнаўская партытура жыцця змяшчае ў сабе ліцьвінскую тэму. Тагачасна-ліцьвінская мелодыя, якая сёння пазначаецца як беларуская, – нечаканы след Шапэна ў гісторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. След – на нотным аркушы мелодыяй песні, след -- пасаж тонкай рукі над клавіатурай раяля… А можа, узмах анёльскага крыла, што збірае для бялюткасці свайго пер’я толькі самае лепшае? Што прыцягнула ўвагу Шапэна да гэтай песні? Дзе ён мог чуць яе? Хто наспяваў яму яе – ціха, тонка і пранікнёна? Тонка і пранікнёна –як спяваць (і плакаць) можна толькі па Радзіме? Чый боль падхапіў узрушаны Шапэн, і, далучыўшы да свайго,– зрабіў мастацкай прыналежнасцю? Пачатак разгадкі – канцэрт 10 сакавіка на сцэне Малой залы імя Р.Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі пад назвай "Ліцьвінская мелодыя Шапэна" – канцэрт-сімвал, канцэрт-пазнака, канцэрт-падзея. Ажыццяўленне, ідэя і выкананне дапасавана да ўшанавання 200-годдзя Фрыдэрыка Шапэна на Беларусі і належыць ансамблю салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. У канцэрце бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Яўгенія Каральчук і Уладзімір Громаў.
12 сакавіка
На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы адбудзецца КАНЦЭРТ ФАРТЭПІЯННАЙ МУЗЫКІ з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Эльміры СЕЙФУЛАЕВАЙ з Беларусі і піяністкі з Познані Марыі ВУЙТЭК. Прагучыць музыка Л. ван Бетховена, Ф.Шапэна, Ф.Ліста, М.Равэля.
17 красавіка
Сталічная публіка будзе мець магчымасць пазнаёміцца з лаўрэатам міжнародных конкурсаў піяністам з Масквы Андрэем ЛІМАЕВЫМ. У канцэртнай праграме – Паланэз-фантазія, Два накцюрны, Паланэз фа-дыез мінор Ф. Шапэна, Чатыры балады Й.Брамса і Пахавальнае шэсце ( з цыкла "Паэтычныя і рэлігіёзныя гармоніі") Ф.Ліста.
На радзіме музыка Шапэна жыве ў самых нечаканых спалучэннях: класічных, джазавых, фолькавых, рокавых, драматычных. Да 200-годдзя кампазітара ладзіцца музычная імпрэза, дзе задзейнічана сто (100!) раяляў. Беларускім кампазітарам вядома шапэнаўская дачыненасць да Беларусі праз А. Міцкевіча, М. Агінскага, У. Нямцэвіча, А. Радзівіла і інш. Канцэрт 19 красавіка пад назвай "ПРЫНАШЭННЕ ШАПЭНУ" – сваеасаблівы парад канцэптуальных твораў беларускіх кампазітараў, дзе праз музычны кантэкст ствараецца эмацыянальны і гістарычны мост з тагачаснай магутнай эпохай, дзяржавай і часам. Канцэрт зладжаны ансамблем салістаў "КЛАСІК-АВАНГАРД" пад кіраўніцтвам Уладзіміра БАЙДАВА.
Мінскі струнны квартэт у атачэнні двух вядомых кларнетыстаў – прафесара Хедвіга ШвімбергА з Бельгіі і вядомага літоўскага музыканта Альгірдаса БудрысА прапануе сваю праграму 20 красавіка. У канцэрце бярэ ўдзел заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк. Прагучаць творы Р.Шумана, Й.Брамса, Ф.Мендэльсона.
Канцэрт пад назвай "ПАРЫЎ ДУШЫ" цалкам прысвечаны музыцы Р.Шумана. У канцэрце 24 красавіка бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Святлана СТАРАДЗЕТКА (сапрана), Юлія АРХАНГЕЛЬСКАЯ (фартэпіяна), Сяргей ГЕРМАН (скрыпка), Алена СЛІЖ (віяланчэль). Акрамя выбраных рамансаў Р.Шумана прагучыць яго вакальны цыкл “Каханне і жыццё жанчыны” на сл.А.Шамісо, “Фантастычныя п’есы” і Трыо для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна рэ мінор, ор.63.
"праходзiць у беларусскай сталiцэ" - сталіцЭ - что за грамотей писал эту статью? сталіцЫ!
Видно, на интерфаксе белорускоязычных корректоров нет, т.к. в тексте много недочётов: жирная скобка в абзаце про 7 марта, в абзаце под 22 апреля нет точки в конце, где-то есть пробелы между именем и фамилией, а где-то нет, как ие-то лищние пробелы в тексте.
Несолидно для информационного портала такого ранга. Прошу админитсратора проверить.