Афиша / Выставки

Бацькаў дар

“Бацькаў дар” – гэта рэтраспектыўны паказ твораў жывапісу і графікі дачкі знакамітага мастака Барыса Аракчэева, заснавальніка мастацкай дынастыі (які пайшоў з жыцця 10 сакавіка 2013 і не дачакаўся юбілейнай выставы Аксаны), з гадоў навучання і да сёняшняга дня.

Аксана Аракчэева скончыла мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1982), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1988), аддзяленне станкавай графікі. Кіраўніком дыплома быў прафесар, заслужаны дзеяч мастацтва Уладзімір Пятровіч Савіч. Аркушы з дыпломнай працы (ілюстрацыі да казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”) былі набыты Фондам СБ Беларусі. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў (з 1994), удзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў (1986) і персанальных. Працуе ў галіне станкавай і кніжнай графікі, станковым жывапісе. Працавала мастаком-пастаноўшчыкам анімацыйнага кіно на кінастудыі “Беларусьфільм. Асноўныя творы: нізка “Казкі лета”, дыптых “Мой Менск”, цыкл “Поры года”, трыптых “Сланечнікі”, серыя “Нам засталася спадчына”, палотны “Мінскія вокны”. Супрацоўнічае з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, “Азбукварык”, “Пачатковая школа”, часопісам “Рукзачок”, “Вясёлка”, а таксама выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў мінскай школе №185. З 2009 года працуе над цыклам партрэтаў знакамітых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у духоўнае жыццё Беларусі. Зараз стварае вобразы вядучых салістаў балета для Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Аракчэева Аксана з’яўляецца куратарам выстаў сямейнай творчай дынастыі Аракчэевых.

Работы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі М. Багдановіча, мастацкіх галерэях г. Полацка, г. Гомеля, г. Светлагорска, г. Баранавічаў, г. Крупкі і інш., а таксама у дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа (Расіі, Украіны, Эстоніі, ЗША, Венесуэлы, Канады, Ізраіля, Нарвегіі, Швейцарыі, Галандыі, Італіі, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы і інш.).

  • Даведкi: +375 17 288-15-49, +375 29 550-31-81, +375 17 296-67-84.

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.127
  • Евро2.4085
  • 100 Российских рублей3.2009
  • 10 Польских злотых5.6073
  • 100 Украинских гривен7.636
  • 10 Китайских юаней3.0873
  • Канадский доллар1.5905