Афиша / Выставки

Вiталь Цвiрка. 100...

У Рэспубліканскай мастацкай галерэi 29 жніўня адбудзецца адкрыццё юбілейнай мастацкай выставы Народнага мастака Беларусі Віталя Канстанцінавіча Цвіркі.

Цвірка Віталь Канстанцінавіч — таленавіты беларускі жывапісец, вядучы майстар пейзажнага жанра другой паловы ХХ ст., які быў пераемнікам вялікіх здабыткаў пейзажнага мастацтва сваіх славутых папярэднікаў Ф.Рушчыца, С.Жукоўскага, В.Бялыніцкага-Бірулі, пакінуў нам надзвычай каштоўную творчую спадчыну. Беларуская прырода, з яе непараўнальным багаццем вобразных матываў, стала для яго невычэрпнай крыніцай натхнення.

Пачынаючы ад свайго першага этапнага твора “Беларускі пейзаж” (1951) і да апошняга дня, калі яго рука магла трымаць пэндзаль, ён услаўляў нашу Радзіму ў краявідах, якія  заўжды будуць успрымацца натхнёным і ўрачыстым гімнам яе эпічнай велічы і лірычнай чароўнасці. Мастак валодаў выключнымі здольнасцямі малявальшчыка і каларыста, неўтаймаванага шукальніка новых краявідаў і смелага наватара ў іх кампазіцыйных вырашэннях.

Яго творчая дзейнасць выходзіла далёка за межы мінскай майстэрні і пашыралася на пагоркі Лагойшчыны, дасягала берагоў Сожа, Нёмана, Нарачы, была звязана з іншымі мясцінамі, дзе ён працаваў на ўлонні прыроды, выяўляў у ёй самае галоўнае і сутнаснае, абагульняючы свае жывыя і натхнёныя ўражанні вельмі сучаснымі і маляўнічымі сродкамі выразнасці. Ён не спыняўся ствараць шматлікія пейзажы, якія сталі класічнымі ўзорамі беларускага жывапісу: “Ля млына”, “Лагойскі сказ”, “Мой край родны”, “Каложа”, “Зямля Я. Купалы”, “ Мая радзіма”, “Лепельская сюіта” і інш. З 1980-х гг. мастак пачаў актыўна займацца жанрам нацюрморта, які вельмі ўзбагаціў яго эксперыментальную творчасць. Надзвычайнай тэхнічнай свабодай і вобразнай непаўторнасцю адрозніваюцца яго акварэльныя краявіды, выкананыя нібы на адным дыханні. Творы мастака з часу іх стварэння не перастаюць выклікаць агульнае захапленне і прызнанне. Дзякуючы іх вялікаму эстэтычнаму ўздзеянню, знайшлі свой шлях у пейзажным жывапісе многія сучасныя беларускія мастакі.

  • Адкрыццё адбудзецца ў 17:30
  • Выстава будзе праходзiць з 29 жнiўня па 18 верасня з 11:00 да 19:00 штодзённа, акряма панядзелка
  • Тэлефоны для даведак: +375 17 288-15-49, +375 29 550-31-81 (Палац мастацтва;), +375 17 296-67-84 (Беларускі саюз мастакоў)

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.122
  • Евро2.4042
  • 100 Российских рублей3.1935
  • 10 Польских злотых5.5714
  • 100 Украинских гривен7.6098
  • 10 Китайских юаней3.076
  • Канадский доллар1.5848