Афиша / Концерты

Свята Роднай Мовы

На двух паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» 22 лютага адбудзецца вялікае «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі - і ўсё прысвечана беларускай мове.

Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол): кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі ўласных кнігаў ад лепшых пісьменнікаў Беларусі

14.10-14.50 - прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне
14.40-14.50 - прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»
14.50-15.00 - кампанія «Прастора Бай» прадставіць новы брэнд адзення Bializna.by са слоганам «Апранахі са значэннем!»
15.00-17.00 - дзіцячая праграма
17.00-17.10 - пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі, якія адмыслова прыгатуе і прывязе на Свята, ды правядзе майстар-клас па ўпрыгожванні пірагоў
17.10-17.30 - выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса»
17.30-21.00 - літаратурная-музычная праграма

Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол): выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага на моўную тэматыку, беларуская музыка, забавы і конкурсы

14.10-14.30 - прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага
14.30-15.00 - лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»
15.00-16.00 - занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства

Парад моўных курсаў і ініцыятыў:

16.00-16.30 - праграма ад літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»
16.30-16.50 - беларускамоўны стэндап ад Юрася Кірдуна
16.50-17.10 - прэзентацыя праектаў і выданняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
17.10-18.00 - праграма ад моўных курсаў «Моваведы»
18.00-18.10 - прэзентацыя ад Цэнтра славянскіх моў і культур курсаў беларускай мовы для дзяцей і кнігі «Урокі-крокі для беларусікаў»
18.10-18.30 - агучка-шоў ад Алеся Снега

Музычная праграма:

18.30-19.00 - спеўны сход з Сяргеем Доўгушам
19.00-19.30 - гурт «Vuraj» прадставіць новы праект «Harmonic Style» — лепшыя народныя хіты з двух рэгіёнаў Беларусі – Палесся і Поўначы
19.30-20.00 - гурт «Yamaya»
20.00-20.30 - гурт «Крама»
20.30-21.00 - супольны праект лідара гурта «Порт Моне» Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай «Варсоба&Катвіцкая»
21.00-22.00 - Паліна Рэспубліка

Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала «Nordic»):

14.10-15.00 - майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай  і Валянціны Слюнчанкі  па вырабу паштовак-выцінанак
15.00-16.00 - Праграма ад Falanster.by: прэзентацыя «Як Вікіпедыя можа палепшыць беларускую мову», майстар-клас па дадаванню артыкула ў Вікіпедыю з падрабязнымі тлумачэннямі
16.00-17.00 - Праграма ад Infarmatyka.org. Тэматыка выступаў: Навуковая дзейнасць і вышэйшая асвета на беларускай мове ў матэматыцы. Развіццё беларускамоўнай кібернетычнай навукі на сусветным узроўні. Асветніцкая праграма ўніверсітэцкай адукацыі ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі і Міжнароднага гуманітарна-эканамічны ўніверсітэта (Украіна). Гісторыя ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, яго навуковая дзейнасць
17.10-18.00 - VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы
18.00-21.00 - Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім

Гульнявая зона (2 паверх, калідор): прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік», асобную гульнявую зону з беларускамоўнымі настолкамі цягам усяго Свята арганізуе моладзевая супольнасць «Знайдзі Сваіх!»

Пачатак – 14:00
​Кошт: Br30 тыс., дзецям да 12 гадоў уваход вольны

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.0625
  • Евро2.3094
  • 100 Российских рублей3.2251
  • 10 Польских злотых5.4168
  • 100 Украинских гривен7.82
  • 10 Китайских юаней2.9873
  • Канадский доллар1.5421