Афиша / Выставки

Больш чым ЁН

Адкрыццё выставы "больш чым ЁН" адбудзецца 26 лютага ў галерэi сучаснага мастацтва “Ў”. Людзі, якія доўгі час правялі ў турме, часта баяцца выходзіць на волю, не разумеючы, што ім там рабіць. Бо на волі трэба самастойна вырашаць, дзейнічаць і несці адказнасць. Таму стаянне да сценкі з закладзенымі за спінай рукамі здаецца больш нармальным, чым шпацыр па раёне з шчаціннем і макіяжам.

Апынацца па-за дапушчальным стандартам незвычайна і нязручна. Нашчупванне сябе выклікае ў лепшым выпадку козыт, часцей - млоснасць, галавакружэнне і ўдушша. Адказнасць за чужое ўспрыманне збоку ўключае ахоўныя механізмы. У карункавым топе, мульцяшным камбінезоне, з высокімі абцасамі на валасатых нагах можаш адчуваць сябе дастаткова камфортна толькі схаваўшы твар.

Аўтары выставы "больш чым ЁН" выводзяць сябе з пажыццёвага зняволення праз намацванне іншага «Я». Цела працуе суб'ектам і інструментам метамарфозы. Воля ў спалучэнні традыцыі і дэвіяцыі, дзяціннасці і сталасці, дэманстратыўнасці і стрыманасці.

Удзельнікі выставы:

  • Юлія Канаплёў-Лейдзік
  • Зміцер Суслаў
  • Анатоль Бялоў
  • Тася Жыўкава
  • Ліда Кашмарык
  • “Людська Подоба”
Тэги: Афиша

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.0655
  • Евро2.3307
  • 100 Российских рублей3.2077
  • 10 Польских злотых5.4696
  • 100 Украинских гривен7.8202
  • 10 Китайских юаней2.9826
  • Канадский доллар1.5491