Афиша / Выставки

Дэталі

У Цэнтры Сучасных Мастацтваў 4 сакавіка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна "Дэталі". Персанальная выстаўка Валерыя Песіна – гэта магчымасць для беларускага гледача пазнаёміцца з творчасцю беларускага мастака, які жыве і працуе ў Маскве.

Валерый Песін з’яўляецца адным з легендарных прадстаўнікоў жывапісцаў-нонканфармістаў Беларусі 1980 – 1990-х гадоў. Разам з тым ён знаходзіцца ў шэрагу адных з самых запатрабаваных за мяжой беларускіх мастакоў сучаснасці. На працягу многіх гадоў работы Валерыя Песіна дэманструюць вядомыя галерэі Масквы, яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях найбуйнейшых расійскіх калекцыянераў.

У экспазіцыю ўвайшлі карціны, якія Валерый Песін аб’яднаў у серыю «Дэталі». Першая частка гэтага праекта дэманстравалася ў 2011 годзе ў галерэі «Ў». Дэталі – не пейзаж, не нацюрморт і не сюжэт. Гэта амаль абстрактныя па форме карціны, у якіх адгадваюцца элементы прыроднага свету і якія аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам. Пры гэтым вырашальнае значэнне маюць эстэтычныя, дэкаратыўныя ўласцівасці карцін, роля якіх – ствараць настрой, эмацыйную вібрацыю, якая ўзнікае ў выніку разнастайнага спалучэння фармальных якасцяў – колеру, фактур, тэхнік, а таксама супрацьпастаўлення карцін і іх узаемадзеяння.

У экспазіцыі будуць прадстаўлена каля 40 твораў жывапісу і графікі, напісаныя ў асаблівай мастацкай манеры, уласцівай Валерыю Песіну, у якой паказваюцца найбольш відавочныя, змястоўна-фаpмальные рысы, якія адрозніваюць яго творчую індывідуальнасць. Работам мастака ўласцівая некаторая апавядальная недаказанасць, якая пакiдае гледачу магчымасць дапоўніць аўтарскае пасланне, прыдумаць уласную гісторыю і інтэрпрэтацыю убачанага. У гэтым заключаецца інтэрактыўны складнік праекта.

Выстаўка будзе доўжыцца па 19 сакавіка.

Тэги: Афиша

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.0351
  • Евро2.3167
  • 100 Российских рублей3.2525
  • 10 Польских злотых5.4453
  • 100 Украинских гривен7.7616
  • 10 Китайских юаней2.9571
  • Канадский доллар1.5443