Афиша / Выставки

Escape

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрашае с 11 па 20 сакавіка на выставу маладога мастака Яўгена Шадко "Escape". У праекце "Escape" ўсё экспазіцыйнае памяшканне галерэі і самі гледачы сталіся творамі мастацтва. Мастак скарыстоўвае канцэпцыю выстаўной прасторы “белага куба” як сімвал жыццёвых сітуацый, у якой чалавек зрабіўся заручнікам вонкавых абставін, якія ён не ў змозе памяняць.

Трапялючы ў "белы куб", глядач вымушаны “гуляць” зададзеныя звонку ролі: жывой статуі, мастацкага твора. І рабіць тое ён павінны ў момант, калі стаіць або рухаецца ў прасторы, і адначасова быць гледачом, назіраючы за рухам іншых наведнікаў.

Відэа-інсталяцыя, у сваю чаргу, прымушае гледача, у дадатак да пералічаных вышэй роляў, рабіцца нябачным назіральнікам гэтаксама як у Паноптыкуме (праект ідэальнай турмы Ераміі Бентама, дзе адзін вартаўнік можа цікаваць за ўсімі вязнямі адначасова).

Тэги: Афиша

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.0625
  • Евро2.3094
  • 100 Российских рублей3.2251
  • 10 Польских злотых5.4168
  • 100 Украинских гривен7.82
  • 10 Китайских юаней2.9873
  • Канадский доллар1.5421