Афиша / Спектакли

Вечар

Рэквiем ў адной дзеі Аляксея Дударава 

Падзеі гэтай вядомай ва ўсім былым Савецкім Саюзе п’есе аднаго з найлепшых сучасных беларускіх драматургаў разгортваюцца вельмі павольна. Самотныя старыя Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век менавіта так, як і пражылі яго. Героі разам са сваімі міражамі быццам бы знаходзяцца на пустыннай выспе. Адзінае, што звязвае іх са светам, – гэта ўспаміны і чаканне вестак пра дзяцей, якія даўно забыліся на сваіх бацькоў.

Паводле Раеўскага, гэты спектакль – рэквіем па добрых людзях, якія не дакахалі, але засталіся тымі, кім былі заўжды, і знаходзяць у гэтым пастаянстве радасць; рэквіем па пакаленні, якое паступова сыходзіць, і ўвогуле па ўсім крывавым 20 стагоддзі…

  • Рэжысёр – Валерый Раеўскі
  • Аўтар п’есы – Аляксей Дудараў
  • Сцэнаграфія і касцюмы – Барыс Герлаван
  • Кампазітар – Андрэй Зубрыч

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін.
Спектакль национального академического театра имени Янки Купалы.

Видео: 
Тэги: Афиша

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.1022
  • Евро2.3879
  • 100 Российских рублей3.2896
  • 10 Польских злотых5.5401
  • 100 Украинских гривен7.8077
  • 10 Китайских юаней3.1315
  • Канадский доллар1.5713