Афиша / Выставки

Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…

Палац Румянцавых і Паскевічаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з 29 студзеня запрашае на выставу "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…".

Гомель аб’яўлен у 2011 годзе  культурнай сталіцай Беларусі. Першым значным юбілеем года ў культурным жыцці краіны з’яўляецца 90-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Выстава, якая  прымеркавана да знамянальнай даты і прысвечана юбілею пісьменніка, адлюстроўвае галоўныя этапы яго жыццёвага і творчага шляху. Усе тэмы экспазіцыі падпарадкаваны агульнай ідэі – паказаць Шамякіна не толькі як пісьменніка і творцу, адданага высокаму служэнню літаратуры, але і як  чалавека, бацьку, сябра.

Асноўнымі экспанатамі выставы з’яўляюцца прадметы з прыватнага архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: фотаздымкі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш.

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Удзельнік ІІ сусветнай вайны, герой Сацыялістычнай працы, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Ф. Скарыны і інш.

Іван Шамякін пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму пазіцый. Творы пісьменніка – гэта біяграфія цэлага пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё, якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады. Сярод найбольш вядомых – раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", пенталогія "Трывожнае шчасце" і інш. І.Шамякін – аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў, п’ес, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Большасць яго мастацкіх твораў інсцэніравана і экранізавана.

І.Шамякін – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання, лаўрэат Літаратурных прэмій імя Я.Коласа, Міністэрства абароны СССР.

  • Выстава працуе: 11:00-19:00, субота/нядзеля – 10:00-18:00, уваход спыняецца за поўгадзіны да закрыцця. Выхадны - панядзелак.
  • Даведкi: (+375 232) 74-19-11, 74-48-24.

Курсы валют

  • Доллар США2.1102
  • Евро2.395
  • 100 Российских рублей3.1973
  • 10 Польских злотых5.554
  • 100 Украинских гривен7.6016
  • 10 Китайских юаней3.0355
  • Канадский доллар1.6025