Афиша / Выставки

В.Касцючэнка: "Знак вады"

Выстава жывапісных твораў Васіля Касцючэнкі "Знак вады" адбудзецца з 2 па 13 жнiўня ў Мiнску, у Музее сучаснага выяўленчага мастацтва.

"Вада – першааснова жыцця, адна з адвечных стыхій, будуючых свет. Гэта пачатак усяго Існага, сутнасць і неабходная умова нашага існавання. Вада стварае кожнага з нас, пачынаючы разам з намн такі нядоўгі чалавечы шлях. Яшчэ ў лонні маці яна абмывае нашы босыя ногі ў ззяцінстве сваімі срэбнымі росамі, спявае нам пра каханне і бясконцую радасць жыцця сваімі гучна-каляровымі вяселкамі. Цешыть нас грыбньтмі дажджамі, яна заварожвае люстэркамі азер, іскрыстымі вадападамі, але бывае яна і іншай: нястрыманай у сваей неверагоднай моцы, топіць у хвалях караблі, разбурае дамы і атакую страшньші цунамі гарады.

Стыхія вады, як і наша жыцце, не прадсказальная, цякучая як і само жыцце. Нават у пяшчотньш напаўненні марскіх хваляў, крыецца разбуральная энэргія вады. Як і усякая стыхія, вада падае нам знакі сваей разбуральнай моцы.

"Знак Вады" – Арт-праект мастака Васіля Касцючэнкі, які уключае шэраг жывапісных палотнаў а вадзе, як высноўнай субстанцыі жыцця. Знак Вады – архітып нашай свядомасці, спалучэнне не спалучальнага, Знак Гармоніі і Хаосу, Знак Жыцця і разбурэння". (В.Касцючэнка)

Касцючэнка Васіль Кузьміч

  • Нарадзiўся 25 лютага 1953 г. у в. Васільеўка Гомельскай вобласцi.
  • 1974 – скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
  • Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г.
  • З 1987 – выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К.Глебава.
  • З 1988 – сябра Беларускага саюзу мастакоў.
  • 2006 - лаўрэат Спецыяльнай прэміі прэзідента Рэспублікі Беларусь у  галіне выяўленчага мастацтва.

Персанальныя выстаўкі:

  • 2006, сакавік -  "Galleri Kretsen", Швецыя.
  • 2006, май - персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс.
  • 2006, верасень - галерэя "Тызенгауз", Гродна.
  • 2008, чэрвень-ліпень -  "Імёны", ЦДМ, Масква.
  • 2009, май - "Цяпло колера", Нацыянальны мастацкі музей РБ, Мінск.

Даведкi па тэл.: (+35 17) 288-24-68.

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.1262
  • Евро2.4132
  • 100 Российских рублей3.1849
  • 10 Польских злотых5.6447
  • 100 Украинских гривен7.6447
  • 10 Китайских юаней3.0823
  • Канадский доллар1.5866