Афиша / Спектакли

Людзі на балоце

Іван Мележ
Палеская хроніка на дзве дзеі

“Палескую хроніку” Івана Мележа называюць беларускім нацыянальным эпасам. У творы на фоне драматычных падзеяў мінулага стагоддзя разгортваюцца сцэны народнага жыцця, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця, якое для адных – у каханні і сям’і, для іншых – ва ўладзе і дабрабыце.

На раздарожжы перад выбарам апынаюцца і героі спектакля – Васіль, Ганна і Яўхім. Васіль – бязбацькавіч; выгадаваны ў нястачы, ён хоча цвёрда стаяць на нагах, марыць пра свой кавалак зямлі, уласную гаспадарку. Яўхім – сын працавітага і заможнага бацькі – мае ўсё з маленства і дбае адно пра ўцехі. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, абодва чакаюць ад яе выбару на сваю карысць.

  • Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
  • Мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка
  • Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
  • Аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Гарцуеў

Працягласць – 2 гадзіны 45 хвілін.
Спектакль национального академического театра им. Янки Купалы.

Видео: 
Тэги: Афиша

Добавить комментарий


Комментарии к статье

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.122
  • Евро2.4042
  • 100 Российских рублей3.1935
  • 10 Польских злотых5.5714
  • 100 Украинских гривен7.6098
  • 10 Китайских юаней3.076
  • Канадский доллар1.5848