Общество / Культура

Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018. Хутка стане вядома лепшая дзіцячая кніга

Алена Масла, Пятро Васючэнка, Васяліна Паляніна і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і мастакі хутка абяруць уладальнікаў прэміі Цёткі за 2017 год. Апошняя магчымасць трапіць у лік намінантаў у выдавецтваў, аўтараў і мастакоў, якія працуюць над кнігамі для дзяцей і падлеткаў, ёсць да 31 студзеня…

А зараз, за некалькі дзён да сканчэння рэгістрацыі, сталі вядомыя прозвішчы членаў журы, якія будуць абіраць пераможцаў у намінацыях “Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў” і “Найлепшае мастацкае афармленне кнігі”.

Пісьменнікі і рэдактары

Пятро Васючэнка – пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, педагог, аўтар казак і п’ес для дзяцей “Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага”, “Маленькі збраяносец” і інш.

Вера Жыбуль (Бурлак) – паэтка, перакладчыца, музыка, даследчыца літаратуры для дзяцей, аўтарка манаграфіі “Детская поэзия Серебряного века: модернизм”, перакладчыца казкі Льюіса Кэрала “Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса”.

Вольга Мазурава – рэдактарка дзіцячага альманаха “Гарбузік”, сябра Таварыства беларускай школы.

Алена Масла – пісьменніца-казачніца, рэдактарка, драматург, лаўрэатка прэміі Васіля Віткі, прэміі "Залаты купідон".

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Нататкі таткі”.

Мастакі

Васіліса Паляніна – мастачка, ілюстратарка кніг і часопісаў, аўтарка ілюстрацый да “Казак” братоў Грым.

Валерый Славук – мастак, ілюстратар, педагог, прафесар, аўтар ілюстрацый да кніг “Піліпка-сынок”, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, “Чароўны свет” і інш., лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі прэміі прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Павел Татарнікаў – мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пераможца шматлікіх конкурсаў і прэмій, лаўрэат Прэміі Цёткі 2017 за мастацкае афармленне кнігі Уладзіміра Арлова "Айчына: маляўнічая гісторыя".

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную $2000. Падаць кнігу на прэмію можна да 31 студзеня 2018 года праз афіцыйны сайт Прэміі.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік – яе ілюстратарка (выдавецтва “Галіяфы”), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі".

Тэги:
Читать комментарии к статье

Добавить комментарий1 комментарий

Содержимое этого поля является приватным и не будет отображаться публично.

Комментарии к статье

Цікава, каго ж абяруць у гэтым годзе.

Добавить комментарий

Курсы валют

  • Доллар США2.122
  • Евро2.4042
  • 100 Российских рублей3.1935
  • 10 Польских злотых5.5714
  • 100 Украинских гривен7.6098
  • 10 Китайских юаней3.076
  • Канадский доллар1.5848